Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Віртуальнае падарожжа "Лён ад кветкі да кашулі"

Дата: 23 октября 2020 в 09:29, Обновлено 23 октября 2020 в 10:05
Автор: Олипа Е. Г.
113 просмотров

Як з кветкі можна сшыць адзенне? Рэзоннае пытанне задалі дзеці, калі мы пачалі знаёміцца з вельмі важнай раслінай Беларусі – льном. Па гэтай прычыне мы адправіліся ў віртуальнае падарожжа пад назвай “Лён ад кветкі да кашулі”. Пад час гэтага падарожжа мы сеялі л    н, збіралі, апрацоўвалі так, як гэта рабілі нашы бабулі і прабабулі (познаёміліся з прадметамі старажытнасці для апрацоўкі льна – мялка, часалка і інш.), а потым на ткацкім станку зрабілі кашулю. Дзецям вельмі спадабалася наша падарожжа: адным – прадметы для апрацоўкі льна, другіх уразіла тое, што столькі часу патрэбна было людзям раней, каб пашыць сабе адзенне. Але на гэтым наша знаёмства са льном не скончыцца – у наступны раз мы бліжэй пазнаёмімся з рамяством ткацтва на Беларусі, са спосабам упрыгожвання адзення – арнаментам.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.